Готический форум: NeoGot

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Готический форум: NeoGot » Стихи » Маленький Юпитер. Мой психоделический бред


Маленький Юпитер. Мой психоделический бред

Сообщений 41 страница 50 из 260

41

Всему виной - вино.
Всему виной разврат.
Продай мне, дорогой,
За сотку самокат.

0

42

Завоюй меня, как Гитлер.
Завоюй, как Чингизхан.
Буду я как фрау Миллер.
Будешь ты как самосвал.

0

43

Богу

Засынай, мой божа, не глядзі на мяне,
Я не вельмі прыемны, не сёння.
Адвярніся, мой бог, да сцяны. Не табе
Гэты боль і вось гэтыя слёзы.
Ты ўсё сочыш за намі, глядзіш на зямлю,
Мабыць, марыш, чакаеш чагосьці
Болей добрага, светлага... Я не магу,
Вельмі цяжка не быць вечным госцем.
Прыпыніся, пастой, пачакай... Чуеш, як
Б'е у такт чалавечае сэрца?
Не, не чуеш... Таму што усе людзі ў знак
Сваёй гордасці б'юць ілбом ў вецер.
Не глядзі больш, не плач, божа светлы, не плач!
Свае кроплі затры аблачынкай
Можа быць, адпачні, хоць нямнога... Як урач
Захаваю я тую хвілінку.

0

44

Пра што пісаць?

Пра што я магу напісаць?
Пра што яшчэ не прачыталі?
Каханне было, што ж казаць...
Радзіму таксама мы зналі

У творах Купалы, таго,
Хто жыць заклікаў з чыстым сэрцам.
І Колас, І Танк... Іх ўсяго
Так многа, як у хатах акенцаў.

Ці трэба яшчэ нагадаць
У стотысячны раз пра жанчыну,
Пра маці, якой спачуваць
І пець з табой годныя былі?

Мне шчыра і цёпла, калі
Я чую любімую мову,
Калі чую ў месцы, дзе мы
Ніколі б не кінулі слова

Вось так, як павінна і быць
Ва ўсіх паважаных краінах,
Дзе звыкліся людзі не быць,
А ЖЫЦЬ, не стагнаць на руінах.

0

45

Вот и всё

Все такое страшное,
То, что очень важное:
Грязное, бессвязное,
Мокрое, заразное.

О любви не молются,
О любви лишь колятся
Те, кто в своей комнате
За столами борятся.

+1

46

Хрыстос уваскрос у чаканні дзіва,
Ён зноў глядзіць на нас, людзей.
Глядзіць і думае, чакае,
Калі ўжо радавацца? Дзе?

Хрыстос уваскрос у чаканні дзіва...
А дзіва не было й няма.
За кім ісці? Куды імкнуцца?
Ў людзей усё яшчэ зіма!

І будзе гэта зімка вечна,
І заўтра будзе, і заўжды.
Ніхто то дзіва не чакае.
Ні ён, ні мы, ні я, ні ты.

Якое яшчэ дзіва? Кіньце
Вы свае думкі, смех бярэ!
Мне ўжо даўно сказалі праўду:
Яго няма. А ёсць - памрэ.

+1

47

Верш сацыяпата і расчараванага ў сабе ды ў людзях.

0

48

Пасядзі са мной і папалі
Фіялетава-ружовую цыгарку
Вадаспадам зор маёй зямлі,
Даспадобы, вельмі хутка, вельмі шпарка.
Так, як паляць сэрца ўначы,
Разразаючы яго гарачым смехам.
Не крычы, цудовая, маўчы,
Мо, прыкрыйся бледна-шэрым рэдкім мехам.
Усё прыгожа зноўку. І цяпер
Шанец ёсць, што ўсё не скончыцца так хутка.
Усёй моццу веру. І ты вер.
Пасаромімся свайго бальнога смутку.
Я чытаю вочы і лісты,
Што пісала ты, пакуль была далёка.
А тым часам у небе зноў застыў
Прывід дзіва. Тут з якога ён прыпёку?!
Лепей па цыгаркі бы зганяў.
Пахутчэй, а то чакаць ужо абрыдла.
Ён прымчыць і сядзе. Бо, маўляў,
Час прыйшоў, а ты яшчэ ў адзенні.

0

49

Яна

Яна недзе высока і вольна плыве
На праспекце кахання забытага.
Яна недзе далёка, але ўсё ж ідзе
Неадступна, як памяць забітага.

Яна свеціць у вокны па-летняму. Удзень
Прагарае на скуры ўзорамі.
Яна шэпча на вуха пра свет, пра прамень
І Смяецца, бяжыць за прасторамі.

Яна - вольная птушка, ёй трэба імчаць,
Рассякаць у нябёсах аблокі.
Яна - шчасце, што будзе мне сілы даваць
Перажыць час вайны некароткі.

Гэты мілы маленькі займеннік "яна"
Мне жыццё кожны дзень размалёўвае
Як радное паветра, як быццам вясна,
За сабою імчаць загаворвае.

0

50

тут было гневное ругательное сообщение

Отредактировано Маленький Юпитер (2012-04-20 22:41:13)

0


Вы здесь » Готический форум: NeoGot » Стихи » Маленький Юпитер. Мой психоделический бред


Рейтинг форумов | Создать форум бесплатно